- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Камунікат аб літургічных прадпісаннях у сувязі са смерцю Папы Францішка

[1]У сувязі са смерцю Папы Францішка Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выдала Камунікат аб літургічных прадпісаннях.

1. Цэлебрацыя Імшы за памерлага Папу

Пасля смерці Папы пажадана цэлебраваць святыя Імшы ў яго інтэнцыі ў кожным касцёле і капліцы. Аднак іх характар не павінен засланяць пасхальны характар бягучага літургічнага перыяду. Варта адзначыць, што цэлебрацыя святых Імшаў за памерлага Папу паводле формуляра, які змешчаны ў «Рымскім Імшале для дыяцэзій на Беларусі» ў раздзеле пад назвай Імшы за памерлых магчыма толькі ў дні, якія дазваляюць цэлебрацыю Імшаў за памерлых (без выключэнняў, звязаных з асобай памерлага). Паколькі ў актаве Пасхі Імша за памерлага папу Францішка паводле формуляра «за Папу» немагчыма, заклік за памерлага Папу неабходна дадаць у малітве вернікаў.

2. Не згадваецца імя памерлага Папы

Падчас sede apostolica vacante імя памерлага Папы не згадваецца ў І–ІІІ эўхарыстычных малітвах у малітве заступніцтва за Касцёл. Падчас Велікоднага перыяду IV эўхарыстычная малітва не выкарыстоўваецца, таму што яна звязана з уласнай прэфацыяй.

3. Успамін імя памерлага Папы

Імя памерлага папы Францішка неабходна ўзгадаць у эўхарыстычнай малітве ў малітве заступніцтва за памерлых. Можа быць выкарыстаны папскі тытул і наступныя формулы:

у І эўхарыстычнай малітве:
«Памятай, Пане, пра папу Францішка»;

у ІІ эўхарыстычнай малітве:
«Памятай пра слугу Твайго папу Францішка, якога Ты паклікаў да сябе з гэтага свету»;

у ІІІ эўхарыстычнай малітве:
«Памятай пра слугу Твайго папу Францішка, якога Ты паклікаў да сябе з гэтага свету».

4. Малітва вернікаў

У перыяд sede vacante змест малітвы вернікаў павінен быць адпаведна адаптаваны так, каб заклікі ўключалі просьбы за памерлага папу Францішка. Колькасць заклікаў не павінна павялічвацца – усяго павінна быць не менш за чатыры і не больш за шэсць. Заклікі могуць быць наступныя:

5. Просьбы Літургіі гадзінаў

У канцы просьбаў ў Ютрані і Нешпарах пажадана дадаць заклік за памерлага папу Францішка.

✠ Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
Старшыня Камісіі Божага Культу
і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Catholic.by [2]