- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Каля рымскага фантана Трэві ўзгадаюць сучасных мучанікаў

fantan Trevi [1]Чырвоны колер ілюмінацыі знакамітага рымскага фантана Трэві стане напамінам пра сучасных мучаніках за веру. Колерам крыві ён заяснее 29 красавіка 2016 г. вечарам. Ініцыятыва павінна прыцягнуць увагу рымлян і гасцей горада да драматычнай сітуацыі мноства людзей, якія ў наш час пакутуюць за сваю веру ў Езуса Хрыста.

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Папскі дабрачынны фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Пантыфіка на ім будзе прадстаўляць кардынал Маўра П’ячэнца. Сваім сведчаннем аб сітуацыі сірыйскіх хрысціян падзеліцца Біскуп Алепа Антуан Аўда.

“Сістэматычнае парушэнне права на рэлігійную свабоду павінна стаць цэнтральнай тэмай у публічнай дыскусіі, каб пазбегнуць рызыкі абыякавасці і далейшага працягу непрымальных пакут”, — падкрэслілі арганізатары ў спецыяльным звароце.

Папскі дабрачынны фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, ад самага свайго заснавання ў 1947 г. вядзе барацьбу з пераследам на рэлігійнай глебе. Для гэтага, з 1999 г., ім штогадова рыхтуецца Даклад аб рэлігійнай свабодзе ў свеце. Сёлета ён будзе прадстаўлены 15 лістапада.

“Змест дакладу будзе бескарысным, калі не стане супольнай спадчынай, калі не ўзрушыць нашых сумленняў, калі не выклікае публічнай і шырокай рэакцыі на карысць шматлікіх пераследаваных, якія не могуць дабіцца таго, каб іх голас быў пачуты”, — паведамляецца на сайце Папскага дабрачыннага фонду.

Ватыканскае Радыё [2]