[1]2 студзеня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася дзіцячая калядная ёлка. У ранішніку прынялі ўдзел каля 60 дзяцей, якія прыйшлі са сваімі бацькамі і роднымі.
Праграма свята была вельмі разнастайная: шматлікія конкурсы з прызамі, забавы і знаёмствы стварылі непаўторную цёплую і сямейную атмасферу. Ранішнікі ў парафіі Св. Міхала Арханёла праводзяцца ўжо трэці раз запар і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод парафіян горада і раёна.