- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Юбілейны конкурс каляднай песні прайшоў у Мёрах (+відэа)

[1]Распачынаць новы год з праслаўлення Хрыста Нованароджанага на фестывалі “Зорка Бэтлеема” – добрая шматгадовая традыцыя. А 2025 год стаў асаблівым.  Трэцяга студзеня ўжо 20 раз мёрскі дом культуры збіраў гасцей з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі.

На пачатку конкурсу прысутных прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён нагадаў як анёлы першыя абвясцілі нараджэнне Езуса Хрыста радасным спевам, а сёння прысутныя маюць магчымасць праз свае таленты заспяваць “Хвала на вышынях Богу” і яшчэ  раз перажыць гэтую радасную падзею. Пасля біскуп Алег удзяліў пастырскае благаслаўленне.

Таксама прывітальнае слова да ўдзельнікаў фестывалю скіравала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мёрскага раённага выканаўчага камітэта Аксана Васільеўна Ашурка.

[2]

Вядучыя запрасілі гледачоў успомніць гісторыю фестывалю “Зорка Бэтлеема”, паглядзеўшы кароткі відэаролік.

Удзельнікамі конкурса ў 2025 годзе сталі творчыя калектывы з Полацка і Наваполацка, Варапаева і Паставаў, Глыбокага і Мёраў.

Таленавітыя дзеці і моладзь спявалі калядкі на беларускай, рускай і польскай мовах, а таксама аздаблялі нумары самымі рознымі музычнымі інструментамі. Прысутныя пачулі гукі скрыпкі і цымбалаў, гітары і фартэпіяна, флейты, акардэона і нават трубы.

[3]

Сапраўдным упрыгожваннем нумароў сталі харэаграфічныя пастаноўкі ад прадстаўніц Глыбоцкай парафіі.

Пасля завяршэння конкурснай праграмы наступіў час напружанай працы для журы. Яны вызначалі пераможцаў у трох узроставых катэгорыях: малодшая (да 8 гадоў), сярэдняя (9-12 гадоў) і старэйшая (13-17 гадоў) па намінацыях: сола, гурт, інструментальная творчасць.

У гэты час удзельнікі фестывалю былі запрошаныя падмацавацца смачным печывам і кавай, якія гасцінна прапанавалі гаспадары мёрскай парафіі. А каб ніхто не сумаваў і не хваляваўся, моладзь з парафіі Святога Арханёла Міхала з Варапаева разам з с. Марыянай Гроць падрыхтавалі ўсім знаёмыя і новыя інтэграцыйныя танцы.

[4]

Святочны настрой цудоўнымі музыкальнымі творамі падтрымалі ўдзельнікі інструментальнага ансамбля выкладчыкаў Мёрскай дзіцячай школы мастацтваў.

Настаў момант узнагароджвання. Кожны ўдзельнік атрымаў дыплом і падарунак ад спонсараў фестывалю: Нацыянальнага Дабрачыннага таварыства “Карытас” і Дабрачыннага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі, а таксама парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах.

Дыпломы 3 ступені атрымалі

Дыпломы 2 ступені атрымалі

Пераможцамі конкурсу журы прызнала

ў намінацыі «Гурт»:

ў намінацыі «Сола»:

ў намінацыі «Інструментальная творчасць»:

[5]

Напрыканцы да прысутных звярнуўся пробашч парафіі і галоўны арганізатар фестывалю ксёндз Андрэй Кулік. Ён падзякаваў усім за адкрытыя сэрцы і клопат аб падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю. Таксама ксёндз Андрэй запрасіў гасцей на смачны абед.

 

Вікторыя Філіпенка, тэкст
Марына Сінкевіч, вялікі фотарэпартаж тут>> [37]
Леанід Юрык, відэа