- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Яны моляцца за баскетбалістаў ужо 20 гадоў. Пазнаёмцеся з сёстрамі, якія благаслаўляюць баскетбалістаў НБА перад гульнямі

[1]Сёстры-салезіянкі з кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў сталі інтэрнэт-сенсацыяй пасля таго, як з энтузіязмам падтрымлівалі «San Antonio Spurs» падчас фіналу Заходняй канферэнцыі НБА і нават далі сваё благаслаўленне гульцам. Законныя сёстры падтрымліваюць каманду больш за 20 гадоў.

Як паведамляе партал Church POP, відэа з сёстрамі, вядомымі як салезіянкі Святога Яна Боска, стала вірусным пасля таго, як яны з энтузіязмам падтрымлівалі каманду «San Antonio Spurs» падчас фіналу Заходняй канферэнцыі НБА. Апрануўшы майкі каманды паверх сваіх строяў, законніцы не толькі падтрымлівалі гульцоў з трыбун, але і далі ім сваё благаслаўленне.

Сёстры салезіянкі падкрэсліваюць, што яны моляцца за баскетбалістаў не для таго, каб яны перамагалі, а для таго, каб яны маглі быць адказнымі прыкладамі для пераймання і рабілі ўсё магчымае на пляцоўцы.

«Мы молімся за іх, але справа не ў тым, каб яны перамагалі. Гаворка ідзе пра спартыўны дух, каб яны памяталі, хто яны. Каб яны былі ўзорамі для пераймання. Мы молімся, каб яны гулялі як мага лепш. Мы молімся, каб яны разумелі сваю адказнасць», — сказала сястра Маргарэт Натал.

[2]

Сёстры больш за 20 гадоў падтрымліваюць «San Antonio Spurs», разглядаючы спорт як інструмент адукацыі, наладжвання адносін і перадачы каштоўнасцей моладзі.

[3]

Сястра Бернадэт Мота распавяла, што ў іх супольнасці балець за «Spurs» мае даўнюю традыцыю, якая бярэ свой пачатак ад старэйшых сясцёр, якія глядзелі гульні ў доме састарэлых і перадавалі гэты запал малодшым. З гадамі сёстры цесна звязаліся з камандай, нават сустрэліся з легендарным трэнерам Грэгам Паповічам падчас яго візіту ў кляштар. Сёстры падкрэсліваюць, што не купляюць квіткі, таму наведваюць гульні толькі па запрашэннях і глядзяць іх па даступным тэлебачанні.

deon.pl [4]
Пераклад Марыны Ткач

фота: Instagram [5]