- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Як рэагаваць на пахвалу?

[1]Часам людзі не ведаюць, як сябе паводзіць, калі іх хваляць або дзякуюць. Калі чалавека хваляць за нейкія дасягненні, а ён гэта адмаўляе: «Не, гэта пустое, я нічога такога не рабіў», — гэта таксама можа быць пыха.

Пра тое, як прымаць хвалу, гаворыць бр. Аляксандр Магільны OFM Cap.

Рабіць нешта добрае — гэта «пустое»? Чалавек кажа няпраўду. Так, можна сказаць, што я зрабіў гэта з Божай ласкі — але неабавязкова. Важна гэта ўсведамляць. Але і разумець, што ён сам прыклаў намаганні. Таму што Божая ласка, дадзеная чалавеку, патрабуе яго супрацоўніцтва. Таму адказ павінен быць: «Дзякуй». Гэта закрывае тэму.

Чаму людзі могуць не прымаць пахвалу?

Паранены прыніжэннем чалавек заўсёды будзе збянтэжаны, калі яго хваляць. Бо ён жыў і жыве ў свеце хлусні — знявагі. Гэта бачна нават звонку: апушчаная галава, пачырванелы твар, пастаянныя прабачэнні. Калі такога чалавека хваляць, ён не ведае, што рабіць. Калі ўпершыню ці публічна, яна можа нават збегчы, бо для яе гэта новая рэальнасць.

Грэх моцна ўкараніўся ў ранах. Калі ёсць толькі тэндэнцыя, то гэта гаворыць пра раны Адама, раны першароднага граху. Але чалавечы вопыт, грахоўныя ўчынкі караняцца ў яго ранах. І чалавек не вінаваты ў тым, што ў яго нешта не атрымалася. Нярэдка дарослыя аказваюць псіхалагічны ціск на дзяцей, прыніжаюць іх, выстаўляюць у дрэнным святле, каб падпарадкаваць іх, прадэманстраваць сваю перавагу.

Таму адназначна сказаць, што адмаўляцца ад сваіх дасягненняў — грэх, нельга. Бо грэх свядомы. І чалавек можа жыць у змане, што ён дрэнны, і не разумець гэтага. Ён разважае прыкладна так: «Калі цябе хваляць і дзякуюць — гэта добра. І як ты мяне хваліш, калі я дрэнны?»

Калі адмаўляешся ад сваіх здабыткаў – гэта грэх

Чалавек грашыць пыхай, калі адмаўляецца ад сваіх здабыткаў, таму што свядома хоча, каб яго хвалілі яшчэ больш. «Гэта пустое», «Гэта дробязь», «Любы б гэта зрабіў» і г.д. Аднак гонар гэты, зноў жа, прадыктаваны ранамі — але прыніжэньнем іншага кшталту. Тут чалавек шукае хвалы, каб вырасці ва ўласных вачах. А потым пачынае хваліцца, што яго заўважылі, падзякавалі і г.д. Ён жыве поспехам: «Што мне яшчэ рабіць, каб пра мяне гаварылі, каб вылучацца ў вачах іншых? Што я павінен зрабіць, каб пераўзысці нечыя чаканні?» Псіхалогія паказвае гэтую глыбокую траўму хлусні: я толькі сам, толькі тады каштоўны, калі чагосьці дасягаю, калі дамагаюся поспеху. Што азначае: я сам сябе стваральнік, я Бог. Такім чынам, такія людзі часта выбіраюць простае асяроддзе, якое не мае вялікіх дасягненняў, каб вылучыцца на сваім фоне, каб яны маглі пахваліцца сабой.

Калі нехта раскажа — напрыклад, у коле сяброў — што зрабіў нешта добрае, то ў гэтым няма граху. Важны намер. Расказваць пра свае дасягненні не значыць «хвастаюся, таму што ганаруся». Праслаўляем Бога так: «Паглядзіце, як Бог усё зладзіў, як уклаў. Так, Ён зрабіў гэта са мной. Ён мяне вылечыў, даў магчымасці, таленты, людзей, грошы, матэрыялы — і ўсё ў мяне атрымалася, глядзі!» Калі чалавек разумее, што не ён з’яўляецца прычынай поспеху, тады, радуючыся сваім дасягненням, ён аддае хвалу Богу. Уся слава належыць Яму.

Паводле CREDO [2]
Пераклад Марыны Сінкевіч