- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Як маліцца Ружанец супакою?

[1]У спадчыну ад пакойнай матулі мне дастаўся ружанец. Падкажыце, калі ласка, як на ім маліцца і чым ён адметны?

Лілія Комар

На выяве прадстаўлены пацеры, на якіх адгаворваюць Ружанец супакою – старадаўнюю харвацкую малітву.

Спосаб адгаворвання:

На першай пацерцы каля крыжыка: Веру ў Бога Айца…

На сямі частках па тры пацеркі кожная: Ойча наш…; Вітай, Марыя…; Хвала Айцу…

На заканчэнне: Каралева Супакою, маліся за нас!

Тры першыя тройкі адгаворваюць у інтэнцыі перамогі Марыі.
Тры наступныя тройкі – у інтэнцыі паражэння д’ябла.
Сёмую тройку – у інтэнцыі трыумфа Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

З пашанай, кс. Аляксандр Сямінскі, grodnensis.by [2]
2023г.