- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Як кранальна: дзве дзяўчынкі ў Сумах прынялі Першую Камунію

[1]Ангеліна і Паліна апрануліся ў вышыванкі, свята суправаджаў хор афрыканскіх студэнтаў.

Святы Першай Камуніі, якія праходзяць у каталіцкіх храмах, часта аб’ядноўваюць дзясяткі дзяцей, якія ўпершыню ў жыцці сустракаюцца з Езусам у Эўхарыстыі. Але ў невялікіх касцёлах Першую Камунію прымаюць зусім няшмат дзяцей. Рыма-Каталіцкая парафія Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ва ўкраінскім горадзе Сумы падзялілася сваёй радасцю: ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста дзве маленькія парафіянкі – Ангеліна Маўчанюк і Паліна Шкурат упершыню ў жыцці прынялі самы дарагі скарб Царквы – Езуса Хрыста пад выглядам хлеба і віна.

[2] [3]Свята суправаджаў хор афрыканскіх студэнтаў. Пасля святой Імшы арганізавалі салодкі стол, Ангеліна і Паліна апрануліся ў вышыванкі.

Katolik.life [10]
Здымкі са старонкі касцёла [11] ў Сумах