[1]Голас злога духа вельмі характэрны і яго лёгка распазнаць.
У вучэнні аб распазнанні духаў святы Ігнацый Лаёла падрабязна тлумачыць, як адрозніць голас, які гаворыць у душы чалавека. І асабліва — як вызначыць, ці гаворыць з намі злы дух.
Ігнацый адзначае: «Калі (…) паток думак, натхнёны духам, у канчатковым рахунку прыводзіць да чагосьці злога або адцягвае нас, або не такі добры, як тое, што яго душа мела намер зрабіць раней, або калі ён аслабляе, перашкаджае або перапаўняе душу, пазбаўляючы яе раней уласцівых ёй супакою, цішыні і спакою, усё гэта ясна сведчыць аб тым, што такія думкі зыходзяць ад злога духа, ворага нашага прагрэсу і вечнага збаўлення» (Духоўныя практыкаванні, 333) .
Ігнацый: распазнайце стан сваёй душы
У большасці сітуацый гэтай парады дастаткова. Але часам прызнанне залежыць ад душэўнага стану. Калі чалавек «ідзе ад добрага да лепшага», добры дух «кранае яго душу лагодна, лёгка і мякка», а злы дух «дакранаецца да душы груба, з шумам і трывогай».
Калі душа «ідзе ад дрэннага да горшага», то ўсё наадварот: добры дух можа здацца суровым, таму што ён спрабуе весці нас у правільным кірунку, у той час як злы дух спрабуе «мякка» спакусіць нас да яшчэ горшага граху.
Таму перш чым вызначыць, які голас гаворыць з намі, неабходна вызначыць стан душы.
Парады св. Ігнацыя заснаваны на шматгадовых назіраннях за яго ўласным жыццём, пацверджаных таксама іншымі людзьмі. Напрыклад, манах Лаўрэнцій Скупольскі, які жыў у 16 стагоддзі, пісаў: «Вораг збаўлення, сатана, прыкладае ўсе намаганні, каб узяць супакой з сэрца, бо ведае, што Бог знаходзіцца ў спакоі і супакой робіць вялікія справы» («Духоўная барацьба», 25).
У наступны раз, калі вы пачуеце ў сваім сэрцы голас, які ўплывае на вашыя пачуцці і эмоцыі, спыніцеся на імгненне і прымяніце іггнацыянскае кіраўніцтва па распазнанні духаў. Можа, гэта проста д’ябал, які спрабуе адарваць вас ад Бога, штурхаючы ў адчай?
Пераклад Марыны Сінкевіч паводле pl.aleteia.org [2]