- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

ІV Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі распачнецца 8 жніўня ў Оршы (+умовы)

[1]ІV Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі 8-11 жніўня 2018 года. Тэма сёлетняй сустрэчы — «Касцёл — гэта сям’я».

У праграме Парафіяды прадугледжаны святая Імша і сумесная малітва, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы і знаёмствы са святымі, разважанне Бібліі і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, канферэнцыі, майстар-класы, канцэрт і танцы, знаёмствы з цікавымі людзьмі, а таксама наведванне Лядовага палацу, басейна і кінатэатра.

Узрост удзельнікаў: 10-19 гадоў.

Колькасць: 10 дзяцей+2 дарослых (пажадана, але не варунак).

[2]

2017 год

НАМІНАЦЫІ ПАВОДЛЕ ТРЫЯДЫ

СТАДЫЁН

  1. Футбол
  2. Пляжны валейбол
  3. Тэніс (настольны)
  4. Катанне на каньках
  5. Шашкі
  6. Бег 100м
  7. Басейн
  8. Прыжкі ў даўжыню

ТЭАТР

  1. Конкурс мастацкай творчасці
  2. Конкурс: “Майстар клас”
  3. Конкурс рэлігійнай песні. Тэматыка: Марыйная песня.
  4. Візітная картка каманды. Тэма: «Касцёл — гэта Сям’я».
  5. Інсцэнізацыя: «Святая Сям’я ўзорам для нас».
  6. Конкурс ведаў — ТЭСЦІРАВАННЕ
  7. Конкурс Пантамімы
  8. Экскурсія
  9. КІНАЗАЛА
  10. Канцэрт для ўдзельнікаў Парафіяды

СВЯТЫНЯ

  1. Св. Імша
  2. Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
  3. Магчымасць споведзі
  4. Канферэнцыі пра святых дня
  5. Наштодзень з Бібліяй (разважанні Божага Слова)
  6. Супольная малітва (св. Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці)
  7. Ранішнія і вечаровыя малітвы

УМОВЫ ЎДЗЕЛЬНІЦТВА  Ў НАМІНАЦЫЯХ «СТАДЫЁН-ТЭАТР-СВЯТЫНЯ»

СТАДЫЁН

ТЭАТР

СВЯТЫНЯ

Крытэрыі, паводле якіх будуць ацэньваць суддзі:

Хатнія заданні (усе чатыры вызначаныя сінім колерам) пажадана на беларускай мове. Кожны ўдзельнік асабіста можа ўдзельнічаць толькі ў трох дысцыплінах. Штодзённыя аб’явы — колькасць пунктаў кожнай каманды.

РЭГІСТРАЦЫЯ: ДА 30 ЧЭРВЕНЯ 2018г. На нумар адказнага за Парафіяду дасылаем смс: назва парафіі, колькасць асоб (асобна: дарослых, дзяўчат і хлопцаў) і электронны адрас. Прыклад: Орша2+6+8 orsha.vd@mail.ru [3]. Атрымліваем падрабязную праграму Парафіяды. Можа быць большая каманда або наадварот. Пажадана — 2 дарослыя-адказныя і 10 дзяцей, але гэта не варунак. Дарослы, калі ён адказны за каманду, не можа ўдзельнічаць у спаборніцтвах для дзяцей і моладзі, аднак у гэтым годзе прадугледжана спаборніцтва ў некаторых спецыяльных намінацыях для дарослых-адказных за каманду.

ХТО МОЖА ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ? Адрасатам з’яўляюцца дзеці і моладзь ад 10-19 год. Праводзяцца спаборніцтвы паводле трох катэгорый: А.10-13. В.14-16. С.17-19. Асобна для хлопцаў і дзяўчат.

УЗНАГАРОДЫ. І–ІІІ месца. Дыпломы, кубкі, дробныя падарункі. Першае месца – удзел у міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве (тыдзень) і адпачынак на моры або ў гарах (два тыдні) за мяжой. Вынікі спаборніцтваў ацэньвае прафесійнае і незалежнае ад парафій журы. Усе вынікі трымаюцца ў таямніцы ажно да астатняга дня, калі адбываецца ўзнагароджванне. Дысцыпліны з трох намінацый (ТЭАТР-СТАДЫЁН-СВЯТЫНЯ) штогод змяняюцца. Сярод іншых намінацый: спецыяльная намінацыя ад арганізатараў — за паслугу пры харчаванні, за дапамогу іншым, за актыўны ўдзел, за парадак, за добрыя паводзіны, а таксама намінацыя: найлепшы дарослы-адказны за каманду. Першае месца на Парафіядзе — гэта не толькі першыя месцы ва ўсіх дысцыплінах, але першыя ў паводзінах. Для нас — арганізатараў, найважнейшае, каб дзеці і моладзь навучыліся культуры быць разам (паважаць, дапамагаць адзін аднаму) і супольна праслаўляць Бога.

ВАЖНА ПАМЯТАЦЬ! Падрыхтоўка да Парафіяды займае шмат часу і грашовых сродкаў, таму вялікая просьба прытрымлівацца тэрмінаў заканчэння рэгістрацыі ўдзелу ў Парафіядзе. Арганізатары не фінансуюць даезд дзяцей і моладзі на Парафіяду і назад, аднак бяруць адказнасць за праграму, медычную апеку, начлег (у сем’ям), харчаванне (4 разы), парадак і праграму сустрэчы. Падчас Парафіяды заўсёды прысутная медычная апека. Кожны год арганізатары Парафіяды прапануюць новую  і незабыўную праграму!

Кантактная інфармацыя:

+375 29 216 99 82 кс. Валерый Орсік, дырэктар Парафіяды Віцебскай дыяцэзіі