Фермеры з Павіі ахвяруюць дзве тоны рысу jфісу Апостальскай дабрачыннасці. Гэтая ініцыятыва з’яўляецца данінай павагі Папу Льву XIV, які наведае Павію і Сант-Анджэла 20 чэрвеня.
Дзве тоны італьянскага рысу карнаролі, сабраныя дзякуючы ланцужку салідарнасці Канфедэрацыяй італьянскіх фермераў у Павіі і перададзеныя офісу з нагоды папскага візіту, з’яўляюцца адказам мясцовых фермераў на заклікі Святога Айца да салідарнасці і абмену з самымі беднымі.
Арцыбіскуп Луіс Марын дэ Сан-Марцін, прэфект Дыкастэрыі па справах Міласэрнасці, напісаў у лісце падзякі, што падарунак дойдзе да самых уразлівых і абяздоленых: «Дзякуючы гэтаму жэсту сіла, надзея і вера тых, хто мае патрэбу і адчай, асабліва дзяцей і пажылых людзей, абавязкова ўзмоцняцца». Ён запэўніў, што офіс Апостальскай дабрачыннасці — гэта месца, дзе дзверы адчынены кожнаму, хто стукае.
misyjne.pl [2]
Пераклад Марыны Ткач
