- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

«Хрысціянскі інтэлектуальны батл» пройдзе ў мінскім архікатэдральным касцёле

[1]29 верасня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (падземны паверх) адбудзецца «Хрысціянскі інтэлектуальны батл». Пачатак у 16.00.

«Хрысціянскі інтэлектуальны батл» — інтэлектуальная гульня. Яна складаецца з 7-і тураў, у кожным з якіх па 6 пытанняў. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за няправільны — 0 балаў. Бліц: правільны адказ — 2 балы, няправільны — мінус 1 бал.

Пытанні будуць датычацца Бібліі, Касцёла ў свеце і Беларусі, хрысціянскай музыкі.

Пераможцаў чакаюць прыемныя падарункі, а ўсіх удзельнікаў — кава, гарбата і музычны сюрпрыз.

Умовы ўдзелу:

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Рэгістрацыя каманд:
тэл.: +375 44 751 61 60
Фармуляр>>> [2]

Каб сачыць за падзеяй і навінамі гульні, дадавайцеся ў групу УКантакце [3].

Catholic.by [4]