- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Хор «Calasanz» выступіў у касцёле св. Пятра і Паўла ў Іўі

calasanz5 [1]У мінулую нядзелю, 10 мая моладзевы хор «Calasanz», які ў гэтым годзе адзначыў 10-годдзе існавання пры парафіі айцоў-піяраў у Шчучыне, наведаў горад Іўе.

Асноўнай мэтай паездкі былі спевы падчас Эўхарыстыі ў парафіі святых Пятра і Паўла, і канцэрт паміж святымі Імшамі. Парафіяне ў Іўі вельмі гасцінна прынялі маладых людзей і выказалі сваю радасць апладысментамі. У той час пробашч парафіі Ян Гавецкі прыгатаваў для ўдзельнікаў хору прыемную неспадзяванку.

calasanz1 [2] calasanz2 [3]

Акрамя таго, для некаторых удзельнікаў гэта быў першае наведванне горада. З гэтай прычыны пасля канцэрту адбылася кароткая экскурсія па горадзе.

calasanz4 [4]

А. Віталь Слука SP, тэкст і фота