- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

ХХ Музычная Майстэрня. Гасцінны Івянец чакае музыкаў з 22 па 28 ліпеня

[1]У апошні тыдзень ліпеня ў Івянцы традыцыйна пройдзе Музычная Майстэрня — імпрэза для музыкаў, якія жадаюць праславіць Бога праз свае таленты.

22-28 ліпеня парафія святога Міхала Арханёла і айцы францішкане чакаюць моладзь у Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) на ХХ юбілейную Музычную Майстэрню, якая пройдзе пад дэвізам “На пачатку было Слова…”

[2]

Удзельнікі будуць мець магчымасць наведваць майстар-класы па ігры на розных музычных інструментах, тэатральным мастацтве, сцэнаграфіі, а таксама далучацца да шматасабовага хору, які штодзённа ўпрыгожвае святую Імшу літургічнымі спевамі. Важнай часткай насычанай праграмы таксама з’яўляюцца канферэнцыі і супольныя вечары, падчас якіх у ўдзельнікаў будзе магчымасць паказаць свае таленты і бліжэй пазнаёміцца адно з адным.

Музычная Майстэрня — гэта перш за ўсё інтэнсіўная праца і выдатная магчымасць праславіць Бога праз гучны супольны спеў, таму арганізатары звяртаюць увагу на важнасць актыўнага ўдзелу ў малітве і рэпетыцыях. Досвед супольнага спеву вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.

[3]

Умовы ўдзелу:

Больш падрабязную інфармацыю можна знайці ў сацыяльных сетках Майстэрні: Instagram, [5]Telegram. [6]

Yani.Oganz, фота