[1]У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай 18-19 ліпеня адбудуцца ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай.
Вернікі Гудагайскай парафіі разам з айцамі-кармялітамі і сёстрамі законнымі запрашаюць усіх жадаючых на супольную малітву і ўрачыстасць.
18 ліпеня
18.00 – Святая імша і заканчэнне навэнны да Маці Божай
Юбілей 25-годдзя святарства айца Бярнарда Радзіка OCD і айца Паўла Леліто OCD
20.00 – Крыжовая дарога на Кальварыі
23.15 – Нешпары пра Найсвяцейшую Панну Марыю з разважаннем
24.00 – Працэсія са свечкамі
Святая імша (узначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч)
Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
19 ліпеня
08.30 – Гадзінкі пра Найсвяцейшую Панну Марыю
09.30 – Святая імша на польскай мове (узначаліць біскуп Юрый Касабуцкі)
11.00 – Канцэрт
12.00 – Урачыстая адпустовая Святая імша (узначаліць біскуп Юзаф Станеўскі)
Юбілей 25-годдзя святарства айца Бярнарда Радзіка OCD і айца Паўла Леліто OCD
Гудагайскі касцёл славіцца абразом Маці Божай Гудагайскай, культ ушанавання якога звязаны са шкаплерным набажэнствам. 20 ліпеня 2014 г. падчас святкавання 250-годдзя з часу свайго асвячэння касцёл у Гудагаі быў аб’яўлены дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Шкаплернай Гродзенскай дыяцэзіі. У святыні знаходзіцца вядомы ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай, які быў каранаваны папскімі каронамі 15 ліпеня 2007 г.
ostrovets.by [2]