29 чэрвеня 2025 года, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, у Касцёле традыцыйна праводзіцца збор ахвяраванняў, вядомы як “Грош святога Пятра”.
Святы Пасад запрашае вернікаў ва ўсім свеце дапамагчы Льву XIV ў яго дабрачыннай дзейнасці.
Ініцыятыва “Грош святога Пятра” дае канкрэтную магчымасць падтрымаць Святога Айца і яго апостальскае служэнне Паўсюднаму Касцёлу. Ахвяраванні будуць спрыяць абвяшчэнню Евангелля, умацаванню міру і пашырэнню хрысціянскай міласэрнасці.
Сродкі можна ахвяраваць на афіцыйным сайце ініцыятывы www.obolodisanpietro.va [2] праз надзейныя лічбавыя каналы.
Як і ў мінулыя гады, кожнае, нават невялікае, ахвяраванне падтрымае Святога Айца ў Яго служэнні і дабрачынных ініцыятывах, скіраваных на дапамогу патрабуючым па ўсім свеце.
Марыя Валодзіна, беларуская рэдакцыя Vatican News [3]
