- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Гродзенскі тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор студэнтаў на 2020/2021 навучальны год

[1]Адной з галоўных мэт навучальнай установы з’яўляецца ўмацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучанне ў каледжы працягваецца 3 гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ую і 4-ую суботу і нядзелю месяца.

Пасля заканчэння каледжа выпускнікі могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

Перад падачай дакументаў абавязковы папярэдні запіс, які абываецца па тэлефонах (8 029) 887-71-05, (8 0152) 75-33-08 або праз e-mail: kaledz.tealagiczny@gmail.com.

Дакументы прымаюцца асабіста з 1 чэрвеня да 21 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі (г. Гродна, вул. К. Маркса, 4).

Уступныя іспыты:

Уступны экзамен адбудзецца 25 жніўня ў 11.00.

Адміністрацыя гродзенскага Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра

grodnensis.by [2]