- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку Віцебск-Полацк

[1]XXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк пройдзе сёлета 11-15 ліпеня.

“Людемъ посполитымъ к доброму научению” 1517 — 2017

Паломніцкі шлях малітвы і “добрага навучэння” з Віцебска да Полацка пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.

Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 11 ліпеня, Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску (вул. 2-я Войкава, № 6А, скрыжаванне з вул. Лявонава).

Праграма пілігрымкі:

І этап, аўторак 11 ліпеня: Віцебск — Заронава. Праслаўляем Імя Ісуса

ІІ этап, серада 12 ліпеня: Заронава — Шуміліна. Кланяемся Крыжу Госпада

ІІІ этап, чацвер 13 ліпеня: Шуміліна — Обаль. Узвялічваем Маці Госпада

IV этап, пятніца 14 ліпеня: Обаль — Гараны. Ушаноўваем апосталаў і сведкаў веры

V этап, субота 15 ліпеня: Гараны — Струнне – Полацк. Дзякуем Богу за Бацькоў у веры

У нядзелю, 16 ліпеня, у Полацку ля святыні св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, у 10.30 пачнецца святочная Боская Літургія (вул. Навасёлаў, 70, даезд ад вакзала аўтобусам № 8 — да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”).

Тэлефон для кантактаў:

а. Зміцер: +375  (29) 675 29 97 Velcom
у Мінску звяртацца па тэл: +375 (29) 88 99 550 — Андрэй