[1]Абласная архітэктурна-горадабудаўнічая рада ухваліла канцэпцыю будаўніцтва каталіцкай святыні Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі на Рэчыцкім праспекце. У аснову такога рашэння леглі вынікі грамадскага абмеркавання праекта, інфармуе Адміністрацыя Савецкага раёна Гомеля.
Па афіцыйных дадзеных, у падтрымку ідэі будаўніцтва другога ў Гомелі касцёла паступіла 142 звароты, супраць — 6. Сябры архітэктурнай рады вывучылі довады праціўнікаў, але прыйшлі да высновы, што яны не супярэчаць горадабудаўнічым і іншым нарматывам, а таму не могуць служыць падставай для ўнясення змяненняў і дапаўненняў у прадстаўленую схему.
У выніку архітэктурна-планіровачную канцэпцыю дазволілі выкарыстоўваць пры распрацоўцы праектнай дакументацыі. Але з улікам пажаданняў мясцовага насельніцтва і спецыялістаў забудоўшчыку рэкамендавалі «разгарнуць» галоўны фасад будучага касцёла на праспект Рэчыцкі і максімальна захаваць зялёныя насаджэнні.
Пад аб’ект плануецца выдзеліць зямельны ўчастак плошчай 0,77 га на ўездзе ў Гомель з напрамку Калінкавічаў — у пачатку Рэчыцкага праспекта паблізу скульптуры «Рысь». Зараз працягваецца афармленне дакументаў для выдзялення ўчастка пад будаўніцтва храма.
Нагадаем, асвяціць краевугольны камень новага касцёла ў Гомеля папросяць Папу Рымскага Францішка.
katolik-gomel.by [2]