- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Глыбоцкія пілігрымы вырушылі да Будслава

[1]Больш за 200 чалавек сабралася сёння, 29 чэрвеня, у глыбоцкай святыні, каб распачаць малітвай свой асабісты шлях да Маці Божай Будслаўскай.

Святую Імшу для пілігрымаў адправіў кс. Іван Кароткін.

Пасля Эўхарыстыі ўсе прысутныя атрымалі бласлаўленне на добрую і плённую пілігрымку ад пробашча парафіі кс. Мікалая Ціхановіча.

[2]

З просьбамі і падзякамі глыбоцкія пілігрымы вырушылі ў шлях, каб 1-2 ліпеня [3] далучыцца да святкавання ўрачыстасці ў Будславе.

Вялікі фотарэпартаж можна паглядзець тут>> [33]

Леанід Юрык, фота