[1]З 3 па 5 чэрвеня ў Оршы пройдзе другая частка рэкалекцыйнага курса «Назарэт» на тэму «Знаёмячыся з Духам Святым» па Новаму Запавету, які праводзіць а. Аляксандр Жарнасек МІС.
Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай.
Кантакты для дадатковай інфармацыі і запісу: +375 (29) 500-40-88 [2] Марыя