[1]Вакол руіны, спаленыя будынкі, дымяць ствалы дрэў — і пасярод папялішча невялічкі каталіцкі касцёл, акружаны зялёнымі дрэвамі, некрануты, нават не счарнелы. «Гэта цуд», — кажуць жыхары вёскі Лахайна, якая знаходзіцца ў акрузе Маўі на Гаваях.
Відэа, якое разышлося па сацыяльных сетках, сапраўды ўражвае. Нават фасад касцёла не быў запэцканы ад дыму і попелу. У горадзе з менш чым 13 тысячамі жыхароў за гэты час згарэла больш за 1700 будынкаў, а паводле апошніх звестак, загінула сто чалавек. USA Today спытала парафію аб праўдзівасці запісу — парафіяльная канцылярыя пацвердзіла, што святыня сапраўды перажыла моцны пажар.
Як паведамляе ETWN, касцёл, які ацалеў пасля катастрофы, прысвечаны Маці Божай Пераможнай і стала «знакам надзеі для мясцовай супольнасці». Пробашч парафіі кс. Тэрэнс Ватанабэ сказаў мясцовым СМІ: «Для нас гэта цуд. Калі мы ўбачылі навіны і ўбачылі касцельную вежу, якая ўзвышаецца над горадам, гэта было цудоўнае відовішча».
A miracle?
A Catholic church reportedly remains untouched by the wildfires as a symbol of hope in Hawaii
Around 67 people have died in the wildfires that has almost totally destroyed the Lahaina town in Hawaii’s Maui. While according to local reports coming out, Maria… pic.twitter.com/VxRzN1wX16 [2]
— Sachin Jose (@Sachinettiyil) August 12, 2023 [3]
Касцёл, будаўніцтва якога было завершана ў 1873 г., належыць невялікай парафіі ў некалькі тысяч чалавек, заснаванай у 1846 г. айцом Обертам Буёнам з Кангрэгацыі Найсвяцейшых Сэрцаў Езуса і Марыі. Менш пашанцавала ў пажары пратэстанцкай царкве, якая ў маі адзначыла сваё 200-годдзе. Як паведаміла пастар Алена Роза, будынкі пратэстанцкай царквы цалкам згарэлі.
Паводле deon.pl [4]
Пераклад Марыны Сінкевіч