[1]«Усе пачуюць наш голас. Падніміце рукі, у паветры — паспешнасць. Езус жыве і не пакідае нас адзінокімі: ніколі не перастанем любіць», — пра гэта спяваецца ў прыпеве афіцыйнага гімна Сусветных дзён, якія ў 2023 годзе збяруць у сталіцы Партугаліі горадзе Лісабоне юнакоў і дзяўчат з усяго свету пад кіраўніцтвам Святога Айца.
«У паветры — паспешнасць» (Há Pressa no Ar)- менавіта такую назву мае музычны твор, прадстаўлены 27 студзеня 2021 г., у другую гадавіну заканчэння Сусветных дзён моладзі ў Панаме.
Афіцыйныя каналы аргкамітэта распаўсюдзілі дзве версіі — партугальскую і міжнародную, выкананую таксама на англійскай, французскай, іспанскай і італьянскай мовах.
Міжнародная версія гімна перамагла ў межах агульнанацыянальнага конкурсу, на які паступіла больш за сто прапаноў, якія разглядала прафесійнае журы.
Гімн СДМ 2023 адлюстроўвае тэму, прапанаваную Папам Францішкам, наследаваць Марыю, сабрацца, каб служыць, каб прыняць місію, несучы Евангелле па ўсім свеце.
Гімн мае падвойнае аўтарства. Словы напісаў а. Жуан Паўлу Вас, а музыку Пэдра Ферэйра, якія паходзяць з партугальскай дыяцэзіі Каімбры. Аранжыроўку зрабіў музыкант Карлас Гарсія. Аўтары распавялі, што спачатку нарадзілася мелодыя, выкананая на фартэпіяна, а затым ужо ўзнікла апрацоўка ў невялікай музычнай групе. Пасля чаго быў складзены тэкст, прыстасаваны да мелодыі, што мае, па словах аранжыроўшчыка «радасны і моладзевы характар», таму яе лёгка вывучыць і прыстасаваць да розных падзей.
Vatican News [2]
пераклад Catholicnews.by