Зараз у Германіі і Аўстрыі вядуцца ажыўленыя дыскусіі наконт спадчыны манастыроў і абацтваў, паколькі рэлігійнае жыццё на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіцца ў пастаянным заняпадзе. У цяперашні час сярэдні ўзрост манахаў і манашак у гэтых раёнах складае 65 гадоў.
Можна выказаць здагадку, што ў 2030 годзе манаскіх сясцёр і братоў, а таксама рэлігійных дамоў будзе вельмі мала ў параўнанні з тым, што было 50 гадоў таму.
«Большасць людзей, якія ўступілі ў манаскія супольнасці ў першай палове XX стагоддзя, памрэ», — адзначыў кс. Франц Меурс, езуіт, кансультант па фармацыі на нямецкай канферэнцыі манаскіх настаяцеляў.
Пытанне пра будучыню велізарных структур становіцца ўсё больш актуальным, паколькі рэлігійная жыццё на працягу дзесяцігоддзяў няўхільна падала. Некаторыя будынкі кляштараў рэканструююцца, некаторыя атрымліваюць новую форму выкарыстання, іншыя проста ліквідуюцца.
Кс. Франц гучна пытаецца: «Ці будзе Бог працягваць заклікаць людзей да рэлігійнага жыцця ў будучыні?» І сам адказвае: «Я поўны надзеі». На працягу ўсёй гісторыі Касцёла заўсёды былі новыя пачаткі кансэкраванага жыцця.
У XIX стагоддзі шмат новых ордэнаў і кангрэгацый адказалі на вялікія сацыяльныя патрэбы, недахоп медыцынскага абслугоўвання і недахоп школ. Таму, як адзначае езуіт, вельмі важна, каб кангрэгацыі і манаскія ордэны ўсведамлялі, які пазітыўны ўклад яны могуць унесці ў грамадства і Касцёл.
Ульрыке Роўз, член Асацыяцыі, якая займаецца захаваннем архітэктурнай і нематэрыяльнай спадчыны рэлігійных ордэнаў, адзначае, што ўсё яшчэ ёсць маладыя, адважныя людзі, якія ўступаюць у ордэны ў імя наследавання Хрыста.
У Германіі, аднак, гэта толькі пачатак магчымага абнаўлення.
idziemy.pl [2]
пераклад Марыны Ткач
