- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Гарады-пабрацімы Полацк і Фрыдрыхсхафен адзначылі юбілей сяброўства

Полацкія вернікі адзначылі юбілей сяброўства паміж партнёрскімі гарадамі: беларускім Полацкам і нямецкім Фрыдрыхсхафенам.

Прысутныя маліліся ў полацкай святыні за гарады, якія супрацоўнічаюць на працягу 25-ці год. Людзі прасілі ў Госпада патрэбных ласк для ўладаў, а таксама для тых, хто знаходзіцца на грамадскім служэнні, каб з Божай дапамогай яны клапаціліся пра мір і справядлівасць.

Пасля Імшы адбыўся святочны канцэрт і пачастунак, паведамляе парафіяльная суполка [1].