Айцец Лукаш Букса OFM, францішканін з Кракава (Польшча), запісаў песню «След», якую прысвяціў Сусветным дням моладзі, якія адбыліся ў Польшчы год таму.
«Я хачу, каб дзякуючы гэтаму твору пасланне Папы Францішка аб абавязковасці ўстаць з канапы дайшло да як мага большай колькасці людзей», — сказаў манах. Да напісання песні яго натхнілі словы Папы, які падчас сустрэчы з моладдзю падчас леташняга СДМ заклікаў не сядзець на канапах, а абуць зручны абутак і ісці мяняць свет. Па словах Пантыфіка, параліч нашага часу — «змяшанне шчасця з канапай», якое адбірае ў нас свабоду.
Па матэрыялах CREDO
Пераклад catholicnews.by
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!