- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Францішканін з Удзела прызначаны нацыянальным экзарцыстам у Беларусі

jan hernik [1]

Айцец Ян Валяр’ян Хернік OFMConv

Як паведамляе catholic.by [2], падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая прайшла ў Волме 30 мая 2016 года, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў пра прызначэнне нацыянальнага экзарцыста ў Касцёле ў Беларусі.

Ім стаў айцец-францішканін Ян Валяр’ян Хернік, які служыць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны ў в. Удзела (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія).