- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Францішак: семінарыя – школа вернасці Хрысту і Касцёлу

[1]“Існуе вялікая патрэба ў Божых людзях, сканцэнтраваных на самым галоўным, якія вядуць сціплае і празрыстае жыццё, без настальгіі па мінуламу”, — адзначыў папа Францішак падчас сустрэчы з супольнасцю Папскай рэгіянальнай семінарыі на Сардзініі. Аўдыенцыя адбылася 17 лютага ў Клементыйскай зале ватыканскага Апостальскага палаца.

У прамове Пантыфік заклікаў семінарыстаў “з радасцю, настойлівасцю і спакоем” прайсці шлях сваёй духоўнай фармацыі. Паводле яго слоў, сёння існуе патрэба ў святарах, здольных “працаваць разам”, у тым ліку ў рамках супрацоўніцтва паміж рознымі дыяцэзіямі.

Папа пажадаў, каб сярод прыярытэтаў у душпастырстве заўсёды знаходзіліся экзістэнцыяльныя перыферыі. “Сучасная матэрыяльная і духоўная беднасць робіць яшчэ больш важным тое, што заўсёды патрабавалася, а менавіта, каб пастыры былі ўважлівымі да бедных, здольныя прабываць з імі, весці просты лад жыцця, каб бедныя адчувалі, што нашы касцёлы, гэта ў першую чаргу іх дом”, — сказаў Пантыфік.

Францішак падкрэсліў, што семінарыя – гэта сапраўдная школа вернасці Хрысту, Яго Касцёлу, пакліканню і евангелізацыйнай місіі. Ён заклікаў выхавацеляў з сумленнасцю і мудрасцю працаваць дзеля фармавання шчырых і ўраўнаважаных асобаў, здольных належна прыняць і з адказнасцю выконваць прэзбітэрскую місію.

Ватыканскае радыё [2]