[1]У сучасным свеце многа ёсць таленавітых манахаў, якія, аддаючы сваё жыццё Богу, прысвячаюць гэтай місіі свой талент.
Менавіта так адбылося ў жыцці кс. Клода Бернса, амерыканскага святара, які больш вядомы пад псеўданімам Fr. Pontifex (Брат мостабудаўнік, у прамым перакладзе). Святар чытае рэп і называе свае песні «і катэхізацыйнымі, і біяграфічнымі», бо такім чынам ён сведчыць пра дзеянне Бога ў яго жыцці і спрабуе абвяшчаць сутнасць веры.
Айцец Клод пачаў захапляцца рэпам ў 17 гадоў. Тады ён належаў да моладзевай групы, якая аб’ядноўвала хрысціян розных канфесій. Там ён распазнаў сваё пакліканне і пасля паступіў у семінарыю. Тады Клод спыніў заняткі музыкай, засяродзіўшыся на вучобе і малітве. Святар вярнуўся да любімага занятка ўжо пасля святарскага пасвячэння. Fr. Pontifex перакананы: хіп-хоп менавіта той жанр, які варта выкарыстоўваць Касцёлу для новай евангелізацыі.
Па матэрыялах Credo [3]са спасылкай на integratedcatholiclife.org [4]
