- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Фотарэпартаж з Будслава

[1]2 ліпеня, у дзень урачыстасці Маці Божай Будслаўскай, святой Імшой апоўдні, якую біскуп Юрый Касабуцкі цэлебраваў разам з новапрэзбітэрамі і іншымі святарамі, у Будславе распачаўся традыцыйны фэст.

Хоць сёлета з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі арганізаваныя пілігрымкі на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай не ладзіліся, аднак некаторыя ўсё ж вырашылі не занядбоўваць гэтую папулярную асабліва сярод моладзі традыцыю, і ў Будслаў прыбылі некалькі груп пешых пілігрымаў, а таксама тых, хто ехаў на фэст на роварах.

[2]

[3]

Цэлебрацыю святой Імшы для пілігрымаў увечары ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з заслужаным іерархам Эўхарыстыю, на якой прысутнічала некалькі тысяч вернікаў у Будславе, а таксама духоўна ядналіся з дапамогай прамой трансляцыі, цэлебравалі біскупы Алег Буткевіч, Казімір Велікаселец, Юрый Касабуцкі, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, некалькі дзясяткаў святароў з усіх дыяцэзій Беларусі і з некалькіх манаскіх супольнасцяў.

[4]

Літургію апоўначы, якой папярэднічала традыцыйная працэсія са свечкамі, цэлебраваў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Леанід Юрык, вялікі фотарэпартаж тут>> [37]