- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Фотарэпартаж з Будслава

[1]Па меншай меры 20 арганізаваных пілігрымак прыбылі сёлета на Будслаўскі фэст. У іх, па падліках арганізатараў, узялі ўдзел 1757 асобаў, паведамляе catholic.by [2].

Геаграфія сёлетніх пілігрымак з’яднала з Будславам розныя мясціны сінявокай Беларусі: Полацк, Браслаў, Глыбокае, Варапаева, Паставы, Віцебск, Росіцу, Смаргонь, Баранавічы, Мінск, Нарач, Вілейку, Жодзіна, Ракаў, Мядзел і Маладзечна. З некаторых населеных пунктаў выходзіла некалькі пілігрымак.

Так, з Мінска ў Будслаў сёлета скіраваліся тры групы пілігрымаў: традыцыйная пешая пілігрымка, посная пілігрымка пакаяння на чале з ксяндзом канонікам Уладзіславам Завальнюком і пілігрымка на роварах.

[3]

Самай шматлікай групай у Будслаў прыйшлі пілігрымы з Маладзечна. У чатырохдзённай пешай юбилейнай 30-й пілігрымцы да Маці Божай на чале з братамі капуцынамі разам крочылі 250 чалавек.

Найбольш працяглымі былі пілігрымкі з Баранавічаў, у якой 93 пілігрымы за 9 дзён пераадолелі пешкі амаль 300 кіламетраў, і з месца мучаніцкай смерці благаслаўлёных марыянаў з Росіцы: 45 яе ўдзельнікаў за 8 дзён прайшлі амаль 200 кіламетраў.

[4]

Асаблівай увагі заслугоўваюць і дзве аднадзённыя пілігрымкі. Першая з іх была арганізавана душпастырствам цвярозасці, а другая — рухам сямейнай духоўнасці Equipes Notre-Dame, у якой сёлета ішлі 70 сем’яў разам з дзецьмі агульнай колькасцю 284 чалавекі.

Акрамя таго, на Будслаўскі фэст былі арганізаваны чатыры пілігрымкі на роварах: з Мінска, Мядзела і Віцебска. Агульная колькасць арганізаваных велапілігрымаў сёлета склала больш каля 40-а чалавек.

Па традыцыі пры ўваходзе ў Нацыянальны санктуарый пілігрымаў сустракаў пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік.

[5]

Такім чынам, сёлетні фэст стаў выразным сведчаннем таго, што за два «каранавірусныя» гады традыцыя пілігрымак не знікла, што яна жыве і, як можна меркаваць, будзе працягвацца ў будучыні.

Леанід Юрык, вялікі фотарэпартаж глядзіце па спасылцы>> [59]