- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Фотафакт: у смаргонскім касцёле з’явіцца абраз святога Міхала Арханёла

[1]Мастачка Лера Сарнаўская (Праказава) стварае абраз святога Міхала Арханёла для смаргонскай парафіі.

Абраз з выявай наймагутнейшага і наймужнейшага з анёлаў будзе змешчаны ў галоўным алтары святыні.

Дзяўчына скончыла мастацкі каледж імя Ахрэмчыка і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Ужо малявала абразы для салезіянскай парафіі ў Бараўлянах.

Мастачка прызнаецца, што ёй вельмі падабаецца сам працэс малявання і вынік, які атрымліваецца.

sdb.by [2]