- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Фотафакт. Незнаёмы мужчына пачаставаў марозівам 106 пілігрымаў

Другі дзень для пешай пілігрымкі “Друя-Росіца” напоўнімся дзвюма прыемнымі неспадзяванкамі.

На другім прыпынку пілігрымаў чакалі два вялікія кавуны, якія прыехалі за дзень з Глыбокага. Па воклічахі вясёлых тварах, было бачна, што кавуны спадабаліся і сталі даспадобы нашым пілігрымам.

piligrymka_fotofakt_1 [1]
Крочучы далей, толькі хацелі распачаць малітву на ружанцы, як калону абагнала машына і затрымалася. Выйшаў мужчына, выцягнуў з машыны вялікую каробку і сказаў: “Прабачце, што адрываю вас ад малітвы, але вельмі хачу пачаставаць вас марожаным”. Адразу праз усю групу праляцелі воклічы радасці. Вялікі дзякуй спадару Казіміру (як пасля даведаліся яго імя), які спатоліў нашу смагу праз такі ўчынак міласэрнасці.

piligrymka_fotofakt_2 [2]
Росіцкі пілігрым, тэкст і фота