[1]У Вялікую суботу напярэдадні Вялікадня горад Віцебск расквітнеў – гараджане ішлі ў храмы, несучы ў руках ярка ўпрыгожаныя кошыкі з велікоднай ежай для асвячэння.
Віцебск мае пяць рыма-каталіцкіх парафій: катэдральная Езуса Міласэрнага, Святой Барбары, Святога Духа, Святога Антонія і Святога Уладзіслава. Яшчэ ёсць грэка-каталіцкая царква Уваскрасення Хрыстовага.
У кожным храме святары, перш чым асвяціць велікодныя стравы, распавядалі гісторыю гэтай старажытнай традыцыі і што яна азначае для вернікаў.
Напярэдадні Вялікадня віцебскі біскуп Алег Буткевіч наведаў святыні горада. Павіншаваўшы вернікаў з надыходзячым святам, іерарх асвяціў велікодныя стравы і ўдзяліў прысутным біскупскае бласлаўленне.
Асвячэнне страў у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага:
Асвячэнне страў у касцёле Святой Барбары:
Асвячэнне страў у касцёле Святога Духа:
Асвячэнне страў у касцёле Святога Антонія:
Асвячэнне страў у парафіі Святога Уладзіслава:
Асвячэнне страў у грэка-каталіцкай царкве Уваскрасення Хрыстовага:
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота