- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Фларыда: просты і дзейсны спосаб наблізіць моладзь да Бога

[1]Штодня на лаўцы каля інтэрнатаў маладых людзей чакае святар, гатовы служыць у сакрамэнце споведзі або проста выслухаць, паведамляе Сredo [2] са спасылкай на churchpop.com [3]

Гэта ініцыятыва, якую ўвасабляе ў жыццё аб’яднанне каталіцкіх студэнтаў пры Універсітэце Фларыды пры падтрымцы парафіі св. Томаса Мора ў Талахасі. Яна мае на мэце наблізіць студэнтаў да веры, а веру — да студэнтаў. «Каталіцкі святар: Патрабуеце споведзі? Ёсць пытанні? Хочаце пагаварыць?», — напісана ў аб’яве, якая стаіць ля месца, дзе чакае святар.