[1]Біскуп Хельсінкі Раймо Гоярола, лекар і доктар тэалогіі, абароніць у чэрвені сваю доктарскую дысертацыю пад назвай «Духоўнасць у паліятыўнай дапамозе ў Фінляндыі».
У доктарскай дысертацыі па медыцыне прадстаўлены метады вызначэння духоўных патрэб пацыентаў, якія атрымліваюць паліятыўную дапамогу. Навукова даказана, што пацыенты, якія атрымліваюць паліятыўную дапамогу, адчуваюць псіхалагічныя і духоўныя пакуты, якія адрозніваюцца ад фізічнага болю і эмацыйнага стрэсу і патрабуюць асаблівай увагі і спецыялізаваных метадаў лячэння — тлумачыць біскуп.
Выяўленне, палягчэнне і прадухіленне духоўных пакут патрабуюць навыкаў і інструментаў. У рамках свайго даследавання дактарант распрацаваў серыю анкет, якія дазваляюць ацэньваць і ўлічваць гэтыя патрэбы індывідуальным і адпаведным чынам у кантэксце паўсядзённай сястрынскай працы.
Біскуп з доктарскай ступенню ў галіне медыцыны — такое здараецца не так часта!
У прэс-рэлізе дыяцэзіі падкрэсліваецца, што «апошнім каталіцкім біскупам, які меў доктарскую ступень у галіне медыцыны, быў датчанін Нільс Стенсен больш за 300 гадоў таму».
Біскуп Гоярола, родам з Краіны Баскаў у Іспаніі, з’яўляецца дыпламаваным лекарам і ўжо мае доктарскую ступень у галіне тэалогіі. З 2023 года ён з’яўляецца біскупам Хельсінкскай дыяцэзіі, якая ахоплівае ўсю Фінляндыю.
stacja7.pl [2]
Пераклад Марыны Ткач