- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Фестываль «Novafest» пройдзе ва Уселюбе

[1]3 жніўня ў парафіі св. Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі “Novafest”. Тэма сёлетняга фестывалю – новае жыццё, біблійны падмурак тэмы – словы з Евангелля “Аднавіце дух вашага розуму і апраніцеся ў новага чалавека” (пар. Эф 4, 24).

Спікеры будуць дапамагаць удзельнікам знайсці адказы на розныя пытанні, у тым ліку: “Што азначае “новае жыццё” для хрысціяніна?”, “Што значыць “адкінуць старога чалавека” і “апрануцца ў новага”?”, “Ці з’яўляюся я новым чалавекам або хачу быць ім?” Спікерамі будуць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, кс. Яўген Амасёнак, а. Яўген Голуб OFM Conv, кс. Віталій Цыбульскі.

Фестываль можна наведаць з дзецьмі. У гэтым годзе малодшых удзельнікаў чакаюць пляцоўкі для гульняў і розныя цікавыя заняткі.

Традыцыйна будзе працаваць “Казіміраўская пошта”, з дапамогай якой можна будзе парадаваць сваіх блізкіх малітоўным прывітаннем.

Праграма фестывалю:

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы [2].

або па тэлефоне: +375 29 124 07 39 Ірына (Telegram, Viber)

Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, аг. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.

Арганізатары прапануюць перавозку ўдзельнікаў фестывалю па маршрутах Мінск – Уселюб – Мінск, Гродна – Уселюб – Гродна.

Grodnensis.by [3]