- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Фестываль NOVAFEST адбудзецца ва Уселюбе

[1]У суботу 29 ліпеня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі NOVAFEST 2023. Тэма сёлетняга фестывалю: “Адно цела і адзін дух” (Эф. 4:4).

Мэтай фестывалю з’яўляецца магчымасць нанова сустрэць Евангелле праз малітву, святыя сакрамэнты, канферэнцыі і сведчанні людзей, каб адрадзіцца да жыцця, да якога заклікае Хрыстос.

Тэма сёлетняга фестывалю – адзінства. Бог з’яднаў нас у Хрысце, злучыў у Цела Хрыстова – Касцёл. Кожны з нас мае сваё ўнікальнае месца ў гэтым Целе. Як нам, такім розным, унікальна створаным, стаць сапраўдным адзінствам? Што для гэтага трэба? Давайце ўявім, што мы — гэта кавалачкі разламанай Гостыі, а значыць, застаёмся часткамі аднаго хлеба. Што значыць быць гэтымі часткамі ў сучасным свеце?

Арганізатары запрашаюць усіх, хто жадае паглыбіць сваю веру, аднавіць свае адносіны з Богам, адчуць атмасферу адзінства, любові і дома.

Праграма:

Фестываль можна наведаць з дзецьмі. Для іх будуць арганізаваны спецыяльныя пляцоўкі і квэст. Запрашаем дзяцей да 12 год да ўдзелу ў акцыі. [2]

Для ўдзелу ў фестывалі трэба зарэгістравацца анлайн [3] ці па тэлефонах:

+375 29 8832870 Вікторыя (telegram, viber);

+375 29 2673028 Аксана (telegram, viber).

Адрас. Касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская 20, аг. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.