[1]Італьянскі фермер Дарыё Гамбарыні намаляваў трактарам карціну, прысвечаную Году Божай Міласэрнасці, які пачаўся ў Каталіцкім Касцёле.
Яго новая работа памерам 24 тыс. квадратных метраў паказвае пакуты Хрыста. Пад карцінай — тэкст з нагоды юбілейнага году — «Jubilaeum Misericordiae 2015-2016».
Раней гэты «палявы мастак» ужо маляваў партрэты знакамітых людзей, у тым ліку Папы Францішка і Нэльсана Мандэлы, піша ўкраінскі Каталіцкі медыя-цэнтр.
katolik-gomel.by [2]