[1]Ужо каля 30 тысяч пілігрымаў з усёй Партугаліі вырушылі да марыйнага санктуарыя, каб разам з Папам Францішкам прыняць удзел у святкаванні стагоддзя з дня абʼяўленняў Панны Марыі, паведамляе gosc.pl [2]
Па прагнозах епіскапату Партугаліі колькасці пешых пілігрымаў, якія прыйдуць у Фаціму з усёй краіны будзе павялічвацца яшчэ па меншай меры на адну трэць.
Пры дарогах, якімі крочаць пілігрымы, арганізавана каля 70 пунктаў адпачынку, у якіх валанцёры змогуць аказаць усялякую дапамогу, у тым ліку і медыцынскую.
Партугальскія ўлады, у сваю чаргу, звярнуліся да арганізатараў і ўдзельнікаў пілігрымак, з просьбай выбіраць маршруты з невялікай інтэнсіўнасцю руху аўтатранспарту і пешаходныя дарожкі, каб пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў.
Нагадаем, што Святы Айцец прыбудзе ў Фаціму 12 мая і будзе заставацца там на працягу 24 гадзін.
Чакаецца, што ў святкаваннях 100 гадовага юбілею ў Фаціме прыме ўдзел каля мільёна чалавек як з Партугаліі, так і з усяго свету.
пераклад catholicnews.by