- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Фармацыйная сустрэча аніматараў прайшла ў Бараўлянах

[1]15-16 лютага ў Бараўлянах адбылася агульнабеларуская фармацыйная сустрэча аніматараў з Мінску, Смаргоні і Бараўлянаў. Аніматары разам з кс. Алегам Каралёвым SDB, кс. Артурам Ляшнеўскім SDB, с. Тэрэсай Сольнічэк FMA і с. Юліяй Клевец FMA на працягу двух дзён разважалі над сёлетнім дэвізам салезіянскай сям’і: “Добрыя хрысціяне і сумленныя грамадзяне”, паведамляе sdb.by [2]

У першы дзень сутрэчы кс. Артур распавёў аніматарам пра волю Бога, даў парады, якія могуць дапамагчы яе распазнаць, і падкрэсліў, што вельмі важна яе выканаць. Потым аніматары падзяліліся на тры групы, у кожнай з каторых было сваё заданне: правесці гульню, малітву і падрыхтаваць слоўка на канец сустрэчы. З дапамогай гэтага задання кожны мог праявіць сябе як аніматар, падзяліцца з іншымі сваёй крэатыўнасцю, набрацца вопыту, а таксама бліжэй пазнаёміцца паміж сабой.

Вечарам аніматары мелі магчымасць паразважаць над канферэнцыяй, пагутарыць адзін з адным, а таксама навучыцца гуляць у новыя гульні. Скончыўся першы дзень адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і слоўкам на добрую ноч, у якім с. Юлія зноў закранула тэму дэвіза.

[3]

На наступны дзень аніматары таксама мелі канферэнцыю, падчас якой кс. Алег дапамог прысутным яшчэ лепш зразумець, які сэнс Генеральны настаяцель кс. Анхель Фернандэс Арцімэ SDB і кс. Боско ўклалі у выраз “Добрыя хрысціяне і сумленныя грамадзяне”.

Найважнейшым момантам другога дня стала сустрэча аніматараў з Панам Богам на святой Імшы. Пасля св. Імшы, падсілкаваўшыся смачным абедам, аніматары маглі згуляць у гульні, падрыхтаваныя адной з груп. Скончылася сустрэча падвядзеннем вынікаў фармацыі, агульнай малітвай і слоўкам, у якім моладзь падкрэсліла, што вельмі важна ў штодзённым жыцці быць прыкладам добрага хрысціяніна і сумленнага грамадзяніна для бліжніх.