[1]Душпастырства сем’яў “Equipes Notre-Dame” запрашае сем’і прыняць ўдзел ў III сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца не толькі сужэнствы руху “Equipes Notre-Dame”, але і ўсе жадаючыя хрысціянскія сем’і.
Інфармацыя пра пілігрымку:
- Аднадзённая (30 чэрвеня).
- Пачатак у в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава).
- Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.
- Маці з маленькімі дзецьмі і людзі сталага ўзросту могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.
- Будзе арганізавана дасканалае транспартнае суправаджэнне (заўсёды можна будзе пад’ехаць да прыпынку).
- Будзе арганізавана дасканалае медыцынскае суправаджэнне (заўсёды можна будзе звярнуцца за медыцынскай дапамогай як у дарозе, так і на прыпынку).
- Запісацца ў пілігрымку можна тут>> [2]
Уваход у Будслаў, 2016 год:
«Плюсы» такой пілігрымкі:
- Ушанаванне Маці Божай, якая з’яўляецца галоўнай заступніцай руху “Equipes Notre-Dame”.
- Магчымасць прыняць удзел у аднадзённай пілігрымцы ўсёй сям’ёй.
- Адсутнасць «выпадковых турыстаў».
- Лепшая арганізаванасць.
- Агульная духоўнасць і адпаведна тэмы канферэнцый.
- Усталяванне больш цесных адносін паміж хрысціянскімі сем’ямі.
- Сумесная малітва ў інтэнцыях кожнай сям’і.
- Урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай «Магніфікат».
Тэлефоны для даведак: (8025) 926 25 86, (8029) 512 96 84 Аліна і Максім Угорыч
Сем’і-удзельнікі пілігрымак з мінулых гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі: