- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Дзякуючы віртуальнай рэканструкцыі ў цэнтр Гомеля вярнулі старадаўні касцёл

kosce_Gomel [1]На Youtube з’явіўся відэаролік аб праекце рэканструкцыі плошчы Леніна ў Гомелі, які стварылі студэнты БелДУТ Дзмітрый Башмак і Раман Рошчанка. Праект уключае аднаўленне старадаўняга каталіцкага храма Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, ўзарванага пры савецкай уладзе, стварэнне пешаходных зон і веладарожак.

— Цяперашняя плошча Леніна не ўяўляе з сябе закончанае, цэласнае месца. Тут не засталося ніводнага гістарычнага будынка. Таму мы вырашылі напоўніць плошчу гістарычным сэнсам і стварыць добраўпарадкаванае месца, якое будзе даспадобы пешаходам, будзе несці культурную і эстэтычную функцыю, а таксама разпрацавалі сетку веладарожак, — тлумачаць аўтары праекта.

koscel_Gomel_2 [2]

У відэароліку гаворыцца таксама пра тое, што ў плане ўладаў — пабудаваць на плошчы Леніна падземныя пераходы. Гэта значыць, што машын будзе яшчэ больш, а аднаўленне касцёла стане немагчымым.

Нядаўна ў Гомелі была адроджана каталіцкая парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, аднак аб аднаўленні ўзарванага касцёла гаворкі не ідзе. На дадзены момант вядзецца працэс выдзялення ўчастка пад будаўніцтва [3] новага каталіцкага храма Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на ўскраіне горада.

katolik-gomel.by [4]