[1]Ці задумваліся вы калі-небудзь, якія краіны з’яўляюцца найбольш каталіцкімі? З самага пачатку Каталіцкі Касцёл развіваўся на працягу двух тысячагоддзяў, распаўсюджваючыся па ўсім свеце.
Хрысціянская вера з’яўляецца найбольш шырока практыкаванай рэлігіяй, якая ахоплівае амаль трэць насельніцтва свету. Каталіцкі Касцёл — гэта супольнасць, якая аб’ядноўвае 1,285 мільярда вернікаў!
Вытокі Каталіцкага Касцёла пачаліся на Блізкім Усходзе, у часы Рымскай імперыі яны распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе, і дзякуючы еўрапейскім місіянерам Слова Хрыстова дасягнула самых аддаленых куткоў зямнога шара.
Ставішча Касцёла ў грамадстве змянялася на працягу стагоддзяў, але вера застаецца моцнай, кіруючай сілай у жыцці многіх людзей.
Краіны свету, якія з’яўляюцца самымі шматлікімі, калі гаворка ідзе аб колькасці каталікоў:
10. Дэмакратычная Рэспубліка Конга — 28,7 мільёна католікаў.
Дэмакратычная Рэспубліка Конга атрымала незалежнасць у 1960 годзе, паклаўшы канец хваляванням, якія панавалі раней. Каталіцкі Касцёл дапамагаў тут, кіруючы школамі і бальніцамі. Ён таксама выступаў у якасці пасрэдніка ў перамовах паміж урадам і палітычнымі партыямі.
9. Іспанія — 32,364 мільёна католікаў.
Гісторыя Іспаніі ўключае рэлігійныя войны з мусульманамі і іспанскую інквізіцыю ў 15 стагоддзі. Паводле ацэнак, сёння толькі 15% насельніцтва Іспаніі з’яўляецца практыкуючымі католікамі, у той час як пераважная большасць усё яшчэ ідэнтыфікуе сябе як хрысціяне.
8. Польшча — 33,037 мільёна католікаў.
Польшча — гэта краіна, дзе каталіцкая вера мае вялікае значэнне — 85,8% насельніцтва лічыць сябе католікамі. Краіна, дзе нарадзіўся святы Ян Павел II, імкнецца ісці па слядах святога і лічыць яго сімвалам веры.
7. Калумбія — 36 мільёнаў католікаў.
Каталіцкая вера з’явілася ў Калумбіі ў 1508 годзе, а першая дыяцэзія была заснавана ў 1534 годзе. Сёння ў краіне 52 дыяцэзіі і больш за 120 рэлігійных арганізацый.
6. Францыя — 44 мільёны католікаў.
Францыя і Каталіцкі Касцёл маюць доўгую гісторыю. Французскія каралі былі вядомыя тым, што шукалі папскай ласкі і кіраўніцтва.
5. Італія — 50,474 мільёна католікаў.
Як і Францыя, гісторыя Італіі цесна звязана з Каталіцкім Касцёлам, у тым ліку з Ватыканам, размешчаным у Рыме, сэрцы Каталіцкага Касцёла.
4. Злучаныя Штаты Амерыкі — 71 мільён католікаў.
Першыя католікі прыбылі ў Злучаныя Штаты дзякуючы іспанцам — у Фларыду, Джорджыю і Каліфорнію. Французы прынеслі веру ў Луізіяну, Алабаму, Арканзас, Ілінойс і Мічыган у 18 стагоддзі. Вера ў паўночнай частцы краіны была ўмацавана італьянскімі і ірландскімі імігрантамі ў дваццатым стагоддзі.
3. Філіпіны — 85,470 мільёна католікаў.
Каталіцкая вера была прынесена ў краіну іспанскімі місіянерамі. Сёння гэтая астраўная дзяржава з’яўляецца найбуйнейшай каталіцкай супольнасцю ў Азіі, 81,4% насельніцтва ідэнтыфікуюць сябе як хрысціяне.
2. Мексіка — 98,820 мільёна католікаў.
Каталіцызм з’явіўся ў Мексіцы дзякуючы іспанскім канкістадорам у XVI стагоддзі. У пачатку ХХ стагоддзя нядаўна створаны ўрад выступіў супраць Каталіцкага Касцёла, што прывяло да паўстання Крыстэра.
1. Бразілія — 126,880 мільёна католікаў.
Краіна з найбольшай колькасцю каталіцкага насельніцтва — Бразілія, хоць католікі складаюць толькі 61% насельніцтва. Вера з’явілася тут дзякуючы партугальцам. Першая дыяцэзія была заснавана ў 1551 годзе.
Паводле pl.aleteia.org [2]
Пераклад Марыны Ткач