- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Дзень засяроджання для супрацоўнікаў «Карытас» прайшоў у Сапоцкіне

[1]23 кастрычніка ў Доме міласэрнасці ў Сапоцкіне для супрацоўнікаў Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі быў праведзены дзень засяроджання, паведамляе grodnensis.by. [2]

Дырэктар дабрачыннай арганізацыі кс. Раман Рачко запрасіў на сустрэчу кс. Валерыя Быкоўскага, пробашча парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах, які такім чынам стаў духоўным настаўнікам на дні засяроджання.

Святар звярнуў увагу на важнасць працы дабрачыннага таварыства, на неабходнасць служэння людзям, якія маюць у гэтым патрэбу. Менавіта з асабістага прыкладу, як было адзначана, пачынаецца добрая справа.

Час, праведзены ўдзельнікамі сустрэчы ў супольнай малітве і асабістых разважаннях, быў напоўнены хвілінамі шчырасці з Богам, ціхім жаданнем няспынна сузіраць блізкасць Хрыста ў штодзённым жыцці.