- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Велікапосная сустрэча моладзі ў Полацку адменена

[1]Запланаваны на 28 сакавіка 2020 года ў полацкай парафіі Святога Андрэя Баболі Дзень засяроджанасці для моладзі адменены згодна з дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча “Аб парадку набажэнстваў і душпастырскіх мерапрыемстваў падчас пандэміі каранавіруса». 

«Не паддавайцеся паніцы, якая не з’яўляецца добрым дарадчыкам, але, як належыць людзям веры, даверцеся Міласэрнаму Богу, а таксама лекарам, якія з’яўляюцца інструментамі ў Божых руках, і  будзьце адказнымі за захаванне грамадскага парадку», — заклікае біскуп Алег.