[1]Дзеці з Місіі Добрага Самараніна, якая дзейнічае ў Мінску, запісалі беларускую версію гімна да Сусветнага Дня дзіцяці «Гэта мы», які пройдзе у Рыме 25–26 мая з удзелам Папы Францішка.
Дзеці Місіі падрыхтавалі запіс гімна ў сапраўднай студыі гуказапісу. Для іх гэта была сапраўдная прыгода, першы такі досвед, таму ўражанняў засталося шмат.
На сайце Місіі змешчаны аўдыёзапіс гімна [3], а таксама тэкст з акордамі [4].
Паводле samaranin.by [5]