- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Дыякан Артур Ляшнеўскі SDB абаранiў магiстэрскую працу

[1]15 сакавіка ў Львове (Украiна) дыякан Артур Ляшнеўскі SDB здаў экзамен па ўсяму курсу тэалогii i абаранiў магiстэрскую працу, тэма якой гучала так: “Выхаваўча-душпастырская праца салезіянаў на Беларусі ў 1921-1991 гадах”.

Сярод членаў экзаменацыйнай камiсii быў кс. Вiктар Гайдукевiч SDB, рэгіянальны настаяцель “Таварыства св. Францішка Сальскага” ў Беларусі.

Над сваім дыпломам дыякан Артур працаваў доўгі час, збіраючы матэрыялы ў архівах і занатоўваючы апавяданні жывых сведкаў падчас вандровак па Беларусі.

Варта адзначыць, што дыякан Артур бліскуча абараніў сваю працу і атрымаў ад выкладчыкаў адзнаку “выдатна”.

sdb.by [2]