- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Браславе пройдуць у ліпені (+умовы, праграма)

[1]Дарагая моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючыя маладыя людзі не толькі з Віцебскай дыяцэзіі, але і іншых мясцін нашай краіны, запрашаем вас на штогадовую дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі.

Спатканне пройдзе з 23 па 25 ліпеня 2018 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (г. Браслаў, вул. Савецкая 1).

Дэвіз ДДМ-2018: «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства»

Умовы ўдзелу:

[2]

Праграма

23 ліпеня, панядзелак

10.00 – Заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы
12.00 – Св. Імша. Адкрыццё дзён моладзі.
14.00 – Абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці. Канферэнцыя І.
16.00 – КВЭСТ
19.00 – Вячэра
20.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Споведзь
21.00 – Размеркаванне на начлег. Канец дня.

24 ліпеня, аўторак

08.00 – Ранішняя малітва
08.30 – Сняданне
09.15 – Канферэнцыя ІІ
10.30 — Круглыя сталы. 5 круглых сталоў на розныя тэмы|
12.30 – Св. Імша
14.00 – Абед
15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Споведзь
15.30 – Інтэграцыйны час (гульні на паветры, танцы, настольныя гульні, шпацыр па горадзе, час на размову са святаром і г.д.)
17.00 – Размова з госцем ДДМ. Пытанне-адказ
19.00 – Вячэра
20.00 – Канцэрт “The Crossway”. Малітва на заканчэнне дня.

25 ліпеня, серада

08.00 – Ранішняя малітва
08.30 – Сняданне
09.30 – Канферэнцыя ІІІ
10.30 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Споведзь
11.30 – Святая Імша
13.00 – Абед
14.00 – Заканчэнне ДДМ. Благаслаўленне. Ад’езд.

Кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі ў Віцебскай дыяцэзіі