- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі стварыла свой сайт

[1]«Інтэрнэт ёсць дар Божы. Ён дае нам сапраўды бязмежныя магчымасці для чалавечага яднання і праявы салідарнасці», – гаворыцца ў тэксце паслання Папы Францішка да паствы з нагоды 50-га Сусветнага дня сацыяльных камунікацый.

Дарагая моладзь! У Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі з’явілася свая інтэрнэт-старонка ddm-vicebsk.by [2], дзе змешчана ўся інфармацыя пра дзейнасць ДДМ. Тут вы знойдзеце шмат цікавага, а менавіта:

Ужо заўтра распачынаецца Адвэнт — час радаснага чакання на прыйсце Збаўцы. Стварылі для вас «Адвэнтовы каляндар», дзе на кожны дзень Адвэнту будзе адкрывацца Слова Божае і заданне на дзень. Запрашаем сачыць за каляндаром і такім чынам рыхтаваць сваё сэрца да Божага Нараджэння.

[5]

У будучыні на старонцы будзе з’яўляцца інфармацыя адносна ўсіх мерапрыемстваў Душпастырства моладзі (дзе і калі, план, тэма і г.д.), новыя відэаролікі, youcat па-беларуску і не толькі.

Запрашаем на старонку Душпастырства! І не забудзь гэтай інфармацыяй падзяліцца ў сваіх сацыялных сетках.

Кс. Алег Хмылко, адказны за Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі